Медыяпісьменнасць
для адукаваных
Даследчык медыя, культуролаг
Курс «Медыяпісьменнасць для адукаваных» мае на мэце паказаць магчымасці крытычнага «чытання» тэксту медыя.


Адносна нядаўна для таго каб быць пісьменным чалавекам было дастаткова навучыцца чытаць і пісаць. На сённяшні дзень гэтага мала, бо акрамя здольнасці атрымаць інфармацыю не менш важнай з'яўляецца і наша здольнасць ацаніць яе якасць, значнасць і прыдатнасць для выкарыстання. Часам гэтыя здольнасці звязаны з такімі навыкамі як крытычнае мысленне і медыяпісьменнасць (Medialiteracy).

Ці магчыма захаваць давер да медыя як сацыяльнага інстытуту у час, калі сродкі масавай інфармацыі ператвараюцца ў сродкі масавай прапаганды і дэзынфармацыі?

Курс «Медыяпісьменнасць для адукаваных» мае сваёй мэтай паказаць магчымасці крытычнага «чытання» тэксту медыя. Таксама курс дапаможа зразумець, што такое крытычнае стаўленне да ролі медыя ў грамадстве сёння, якім чынам магчыма выкарыстоўваць новыя медыя для верыфікацыі зместу і як спажыўцу медыя ўхіліцца ад уздзеяння прапаганды і інтэрпеляцыі.

Для гэтага мы будзем вучыцца чытаць «між радкоў», даведаемся для чаго патрэбны Fact Checking, чаму медыя гэта не проста бізнес, а яшчэ і пэўная сістэма каштоўнасцяў, навошта патрэбна канцэпцыя лічбавай няроўнасці (digital divide) і якім чынам гэта ўсё выкарыстоўваецца пад час гібрыдных медыя-войн.